Расейская палітыка ў дачыненьні да Ўкраіны яшчэ пры Ельцыне і пры Пуціне зьяўляецца найбуйнейшай палітычнай памылкай. Пра гэта заявіў у інтэрвію Радыё Свабода гісторык Віктар Міраненка, чалавек, які ўзначальваў камсамол УССР і СССР. Паплечнік Міхаіла Гарбачова, Міраненка ацаніў гістарычную ролю ініцыятара перабудовы.
Госьць студыі заявіў, што «Расея павінна ставіцца да Ўкраіны, як да мамы». Міраненка лічыць дарэчнай паралель паміж адносінамі Расеі і Ўкраіны і адносінамі Вялікабрытаніі і ЗША. І Міроненка лічыць пры гэтым катастрофай магчымы распад Расеі.