Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румас зьвінаваціў расейскі рубель у прабуксоўваньні беларускай эканомікі


Сяргей Румас
Сяргей Румас

Урад Беларусі адзначае запаволеньне тэмпаў росту эканомікі ў другім паўгодзьдзі 2018 году, але актыўна працуе над тым, каб завяршыць год вышэй за прагноз па шэрагу парамэтраў, заявіў журналістам прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас, паведамляе БЕЛТА.

Паводле прэм’ера, усе асноўныя паказьнікі, вызначаныя прагнозам і бюджэтам на 2018 год, будуць выкананыя. Акрамя гэтага, урад робіць намаганьні для таго, каб шэраг паказьнікаў аказаўся вышэй за прагноз.

Румас адзначыў, што ў другім і трэцім квартале адбылося пэўнае запаволеньне росту ВУП, зьвязанае «ў асноўным са зьнешнімі фактарамі», але ўрад працуе над тым, каб выкарыстоўваць іншыя рэзэрвы і пераламіць гэтую нэгатыўную тэндэнцыю. У цэлым жа рост ВУП перавышае паказьнікі, устаноўленыя ў прагнозе на 2018 год.

Асноўнай прычынай замаруджваньня тэмпаў росту эканомікі ў другім паўгодзьдзі Румас назваў аслабленьне расейскага рубля, якое адбываецца на працягу некалькіх месяцаў і адбіваецца на аб’ёме валютнай выручкі. Беларусь як экспартна-арыентаваная краіна ня можа не залежаць ад зьнешніх фактараў, адзначыў ён.

«Але гэта не адзіны фактар, і ў нас ёсьць шмат унутраных рэзэрваў, якія мы павінны падцягнуць для таго, каб эканоміка працавала больш эфэктыўна», — падкрэсьліў прэм’ер-міністар.

Паводле прэм’ера, Лукашэнка «падрабязна цікавіўся 2019 годам у сьвятле нашых складаных узаемаадносін з Расейскай Фэдэрацыяй».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG