Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: выведка ЗША падрыхтавала сьпіс сырыйскіх аб’ектаў для ўдараў з паветра


Правінцыя Ідліб. 31 жніўня 2018 году.
Правінцыя Ідліб. 31 жніўня 2018 году.

Амэрыканская выведка і вайскоўцы падрыхтавалі папярэдні сьпіс сырыйскіх абʼектаў, па якіх будзе нанесены ўдар з паветра ў выпадку ўжываньня Дамаскам хімічнай зброі. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на службовых асобаў ЗША.

Па дадзеных крыніц тэлеканалу, рашэньне нанесьці паветраныя ўдары па Сырыі пакуль не прынятае. Аднак, як сьцьвярджаюць суразмоўцы CNN, сабраныя дадзеныя дазволяць вельмі хутка адрэагаваць, калі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыме рашэньне аб авіяўдары.

Паводле інфармацыі CNN, Вашынгтон занепакоены наступам войскаў прэзыдэнта Сырыі Башара Асада на Ідліб — апошні аплот сырыйскай узброенай апазыцыі. Крыніцы сярод амэрыканскіх вайскоўцаў паведамляюць аб перамяшчэньні да Ідлібу баявых верталётаў. Вайскоўцы асьцерагаюцца, што тэхніка можа быць выкарыстана для хімічнай атакі з прымяненьнем хлёру. Злучаныя Штаты таксама занепакоеныя тым, што расейскае войска будзе падтрымліваць войскі Асада ў наступе на апазыцыю.

Раней міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што ў сырыйскім Ідлібе плянуецца правакацыя з ужываньнем хімічнай зброі. Мінабароны Расеі заявіла аб сьцягваньні ў блізкаўсходні рэгіён караблёў і самалётаў кааліцыі, на якіх разьмешчаныя крылатыя ракеты.

У Мінабароны ЗША ўзмацненьне групоўкі абверглі і заўважылі, што сочаць за ходам расейскіх ваенных вучэньняў ля берагоў Сырыі ў Міжземным моры. У іх прымаюць удзел 26 ваенных караблёў і 30 баявых самалётаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG