Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook упершыню баніць афіцыйных асоб — за «нянавісьць і дэзынфармацыю»


Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі Facebook абвясьціла, што заблякуе старонкі шэрагу высокапастаўленых вайсковых чыноўнікаў у М’янме. Іх абвінавачваюць у падтрымцы этнічнага і рэлігійнага напружаньня ў краіне, а таксама распаўсюдзе нянавісьці і дэзынфармацыі.

Па словах прадстаўніка кампаніі, Facebook упершыню ў сваёй гісторыі баніць афіцыйныя асобы. Да таго ж, блякаваньне не будзе падлягаць апэляцыі.

Агулам сацыяльная сетка выдаліць 18 фэйсбук-акаўнтаў, адзін інстаграм-акаўнт і 52 фэйсбук-старонкі. Сярод іх акаўнт галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі М’янмы Міна Ауна Хлайна.

«Наша рэакцыя была павольнай, але мы паляпшаемся», — гаворыцца ў заяве сацсеткі.

У Facebook спаслаліся на расьсьледаваньне спэцыяльнай групы ААН, якая займаецца вывучэньнем канфлікту ў М’янме восеньню 2017 году. Згодна з дакумэнтам, шэраг арганізацый і людзей зрабілі сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека або дапусьцілі іх. Менавіта гэтых людзей і арганізацыі і забаніў Facebook.

Пачынаючы з канца жніўня 2017 году на захадзе М’янмы паліцыя і армія ў рамках ваеннай «акцыі помсты» за нападу на паліцэйскіх забілі некалькі сотняў прадстаўнікоў этнічнай меншасьці рагінг’я, у асноўным вызнаюць іслам. Каля 700 тысяч рагінг’я за гэты ж час зьбеглі ў суседнюю мусульманскую краіну Банглядэш або на незаселеныя выспы ў бэнгальскай затоцы. Яны да гэтага часу жывуць у лягерах уцекачоў у антысанітарных умовах.

У красавіку 2018 году сямёра вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў перасьледзе рагінг’я, атрымалі па 10 гадоў турмы, але працэс не закрануў нікога з вайсковага кіраўніцтва. У сувязі з гэтым экспэрты ААН лічаць, што галоўнакамандуючы арміі М’янмы Мін Аун Хлайн і яшчэ чацьвёра высокапастаўленых генэралаў павінны пайсьці пад суд за перасьлед рагінг’я, і што абвінавачваньні ім павінны быць прад’яўленыя паводле самых цяжкіх артыкулаў, у тым ліку абвінавачваньні ў генацыдзе. Аўтары справаздачы прапануюць перасьледаваць высокапастаўленых вайскоўцаў у Міжнародным крымінальным судзе або ў спэцыяльна створаным для гэтага трыбунале.

Справаздача ААН па сутнасьці пацьвярджае апавяданьні ўцекачоў-рагінг’я і ускладае віну ў канфлікце менавіта на ўлады М’янмы. У прыватнасьці, спальваньне вёсак рагінг’я ў справаздачы названа «ваеннымі дзеяньнямі, вельмі непрапарцыйнымі фактычным пагрозам бясьпецы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG