Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд забараніў Трампу блякаваць карыстальнікаў у Twitter за крытыку


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Суд у Нью-Ёрку забараніў прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу блякаваць карыстальнікаў у сваім твітэры. Судзьдзя Наомі Баквалд ўстала на бок семярых чалавек, якіх кіраўнік Белага дома ўнёс у чорны сьпіс за крытычныя камэнтары. Трампу загадалі вярнуць заблякаваным карыстальнікам доступ да камэнтароў.

Карыстальнікі падалі пазоў у ліпені мінулага году пры падтрымцы праваабарончай арганізацыі Knight First Amendment Institute. Паводле іх, блякаваньне ў твітэры прэзыдэнта пярэчыць Першай папраўцы да Канстытуцыі ЗША — праву на свабоду слова і на выказваньне пратэсту.

У пазове адзначалася, што мікраблог Трампа — гэта пляцоўка для грамадзкіх спрэчак і дыскусій, паколькі палітык робіць там палітычныя заявы. Выбарачная блякіроўка карыстальнікаў за іх погляды сьведчыць аб здушэньні іншадумства, сьцьвярджаюць пазоўнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG