Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абвінаваціў спэцпракурора Мюлера ва ўмяшаньні ў выбары


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў панядзелак абрынуўся з крытыкай на спэцпракурора Робэрта Мюлера і яго каманду, якая расьсьледуе меркаванае ўмяшаньне Расеі ў амэрыканскія выбары і магчымую змову Трампа з Крамлём.

Прэзыдэнт напісаў у твітэры, што толькі дзякуючы яго добрай волі «Боб Мюлер і яго каманда, якія зганьбілі і дыскрэдытавалі сябе» змаглі пагаварыць зь юрыстам Белага дома.

Падкрэсьліўшы, што змовы яго каманды з Расеяй не было, кіраўнік Белага дому прапанаваў камісіі Мюлера: «Зьвярніце ўвагу на дэмакратычную партыю». На думку Трампа, дэмакраты «хлусяць», вядуць кампанію супраць яго прыхільнікаў ва ўрадзе, а таксама хаваюць «зьніклыя лісты» Гілары Клінтан.

Робэрт Мюлер
Робэрт Мюлер

На гэтай падставе амэрыканскі прэзыдэнт абвінаваціў каманду Мюлера ў тым, што яна «спрабуе паўплываць на выбары» — відавочна, маючы на ўвазе прамежкавыя выбары ў Кангрэс у лістападзе гэтага году. Прэзыдэнт ЗША заявіў, што абвінавачваньні ў перашкодзе правасудзьдзю закліканыя прыкрыць правал у справе аб змове з Расеяй, якую Трамп назваў «ліпавай».

Камэнтары амэрыканскага лідэра прагучалі на наступны дзень пасьля таго, як былы дырэктар ЦРУ Джон Брэнан заявіў, што гатовы праз суд дамагчыся забароны для Трампа пазбаўляць былых разьведчыкаў доступу да дзяржаўнай таямніцы. Раней такога доступу па ўказаньні Трампа быў пазбаўлены сам Брэнан. Аналягічная пагроза навісла над яшчэ некалькімі былымі кіраўнікамі разьведкі. У абарону Брэнана выступіла 6 экс-дырэктараў ЦРУ. Паводле апошніх дадзеных Reuters, да іх далучыліся каля 200 былых супрацоўнікаў дзярждэпартамэнту і міністэрства абароны.

Джон Брэнан
Джон Брэнан

Трамп абвінаваціў Брэнана і шэраг іншых адстаўных супрацоўнікаў спэцслужбаў у тым, што яны маніпулююць сакрэтнай інфармацыяй для нападак на прэзыдэнта ў рамках «расейскага» расьсьледаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG