Як выглядаюць іранскія заводы пасьля ўдараў Ізраілю. Фота з спадарожніка
На здымках, зробленых спадарожнікам Maxar 15 чэрвеня, выразна бачныя наступствы ізраільскіх удараў па розных аб’ектах у Іране.
1
Пашкоджаньні каля ўваходаў у тунэлі на аб’екце ў Керманшагу на захадзе Ірану. Імаверна, тут месьціцца іранская ракетная база
2
Разбураныя будынкі каля ўваходу на абʼект у Керманшагу
3
Разбураны складзкі будынак на абʼекце ў Керманшагу
4
Пашкоджаныя будынкі на вайсковым абʼекце ў Бід-Канэ на паўночным захадзе Ірану
5
Пашкоджаны будынак на вайсковай базе Бід-Канэ
6
Так выглядае аб’ект у Натанзе, ключавым пункце іранскай ядзернай праграмы, дзе распрацоўваюць спосабы ўзбагачэньня ўрану