Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правёў 18 чэрвеня сустрэчу з прадстаўнікамі сусьветных інфармацыйных агенцтваў на Пецярбурскім міжнародным эканамічным форуме. Сабралі асноўныя цытаты.
Удары па жылых кварталах у Кіеве
Пуцін заявіў, што абстрэл Кіева — гэта нібыта «ўдар не па жылых кварталах, а па аб’ектах абаронна-прамысловага комплексу, па заводах, якія вырабляюць вайсковую тэхніку»
Вайна Расеі з Украінай
Паводле яго слоў, трэба знайсьці «рашэньне, якое паклала б ня толькі канец сёньняшняму канфлікту, але стварыла б умовы неаднаўленьня падобных сытуацыяў на працяглую гістарычную пэрспэктыву».
«Гатовы сустракацца з усімі, у тым ліку і зь Зяленскім», «пытаньне», паводле яго, у тым, «хто будзе падпісваць дакумэнт», бо цяперашнія ўлады ва Ўкраіне ён ня лічыць легітымнымі. Гатовы сустрэцца зь Зяленскім на «нейкім завяршальным этапе».
Новы раўнд перамоваў з Украінай можа прайсьці «пасьля 22 чэрвеня».
Эўропа
Пуцін заявіў, што не зьбіраецца нападаць на Эўропу і NATO, і абвінаваціў эўрапейскіх лідэраў: яны «падманваюць сваё насельніцтва, каб забясьпечыць выбіваньне грошай з бюджэтаў».
Беларусь
Ці ёсьць у «саюзнай дзяржавы» плян Б, калі санкцыйны ціск будзе ўзмацняцца?
«Мы шукаем магчымасьці разьвіцьця нашых адносін у розных сфэрах, дзе раней, можа быць, і не супрацоўнічалі, або нейкая супраца была яшчэ з часоў Савецкага Саюзу. У мікраэлектроніцы, дапусьцім. Лукашэнку многія лаялі, падсьмейваліся з яго за тое, што ён захоўвае нейкую савецкую плянавую сыстэму. Па-першае, гэтага няма. А па-другое, усё ж такі Аляксандар Рыгоравіч захаваў некаторыя галіны, якія цяпер, асабліва ва ўмовах жорсткіх санкцыяў, аказаліся як ніколі запатрабаваныя».
«Узровень таваразвароту паміж Расеяй і Беларусьсю дасягнуў $50 млрд».
Іран
У нашай дамове аб стратэгічным партнэрстве з Іранам няма артыкулаў, зьвязаных з абарончай сфэрай. Да таго ж, нашыя іранскія сябры нас пра гэта [вайсковую дапамогу] і ня просяць.
Форум