Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія СМІ: прапанова Пуціна пра рэфэрэндум у Данбасе ня ўтрымлівае «крымскага сцэнару»


Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Хэльсынкі, 16 ліпеня 2018 году.
Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Хэльсынкі, 16 ліпеня 2018 году.

Ініцыятыва Ўладзіміра Пуціна пра правядзеньне рэфэрэндуму ў Данбасе не прадугледжвае «крымскага сцэнару», паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на «расейскую інфармаваную крыніцу».

Паводле словаў суразмоўцы агенцтва, «гаворка пра тое, каб жыхары Данбасу законным спосабам маглі ў прававым полі выказацца адносна прадстаўленьня асобным раёнам аўтаноміі ў складзе Украіны» і «каб Кіеў надаў рэгіёну адпаведныя палітычныя правы».

Раней агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што Ўладзімір Пуцін, сустракаючыся ў Хэльсынкі 16 ліпеня з прэзыдэнтам ЗША, прапанаваў Дональду Трампу правесьці рэфэрэндум у так званых Данецкай і Луганскай народных рэспубліках. Як сьцьвярджаюць суразмоўцы агенцтва, Трамп, у сваю чаргу, папрасіў Пуціна пакуль не гаварыць аб гэтай ідэі публічна, каб яе «абдумаць».

У амэрыканскім Белым доме пакуль не камэнтавалі інфармацыю пра прапанову рэфэрэндуму. У сваю чаргу, прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў сказаў, што па Данбасе «абмяркоўваліся некаторыя новыя ідэі», якія «будуць прапрацоўвацца».

Канфлікт у Данбасе доўжыцца з 2014 году. За гэты час у ім загінулі больш за 10 тысяч чалавек. Кіеў і краіны Захаду абвінавачваюць Крэмль ва ўзброенай падтрымцы сэпаратыстаў. Расея гэтыя абвінавачваньні адмаўляе.

18 студзеня 2018 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла законапраект аб рэінтэграцыі Данбасу. Расея прызнаецца ў законе «агрэсарам і акупантам», а галоўнай мэтай дакумэнту называецца вызваленьне акупаваных тэрыторыі і аднаўленьне цэласнасьці Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG