Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: Пуцін прапанаваў Трампу правесьці рэфэрэндум на Данбасе


Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту ў Хэльсынкі
Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту ў Хэльсынкі

Падчас саміту ў Хэльсынкі Ўладзімір Пуцін нібыта прапанаваў Дональду Трампу правесьці на частцы тэрыторыі Ўкраіны, падкантрольнай баевікам «ДНР» і «ЛНР», рэфэрэндум аб статусе рэгіёну пад эгідай міжнароднай супольнасьці.

Пра гэта Ўладзімір Пуцін, як піша Bloomberg са спасылкай на ўласныя крыніцы, заявіў 19 ліпеня на закрытай частцы нарады з амбасадарамі ў Міністэрстве замежных справаў.

Пуцін, сьцьвярджае выданьне, дамовіўся з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам ня згадваць гэтую прапанову на прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту, каб у Трампа быў час падумаць над ідэяй.

Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў адмовіўся камэнтаваць Bloomberg зьвесткі пра такую прапанову, сказаў толькі, што «абмяркоўваліся некаторыя новыя ідэі, якія будуць прапрацоўвацца».

Трамп «ня згодны» з прапановай Пуціна абмяняцца допытамі

Раней стала вядома, што Трамп ня згодны з прапановай Пуціна правесьці з Расеі допыт 12 расейцаў, якіх у ЗША падазраюць у меркаванай спробе ўмяшаньня ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году, у абмен на допыт расейскімі пракурорамі некалькіх амэрыканцаў, у тым ліку былога амэрыканскага амбасадара ў Маскве. Паводле Белага дома, застаецца спадзеў, што 12 расейцаў прыедуць у ЗША, «каб давесьці сваю невінаватасьць ці вінаватасьць».

У ЗША Трампа моцна крытыкавалі за выступ па выніках саміту: маўляў, «даў сыгнал пра слабасьць краіны». Трамп адрэагаваў на крытыку: заявіў, што сустрэча з Пуціным была нават лепшай за ранейшы саміт NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG