Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Эўрапарлямэнту выйшаў актывіст з партрэтам Лукашэнкі і вясёлкавым сьцягам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларус Яўген Волкаў разам з бэльгійскім палітычным навукоўцам Рэмі Боні выйшаў да будынку Эўрапарлямэнту ў Брусэлі з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі і вясёлкавым сьцягам — сымбалем ЛГБТ-супольнасьці.

Як піша Яўген Волкаў, ён прысьвяціў «маленькую акцыю» ў Брусэлі «ўсім людзям у Беларусі, якія змагаюцца з дыскрымінацыяй праз іхную сэксуальную арыентацыю».

Да таго «зоркай гей-парадаў» зрабілі партрэт іншай беларускай афіцыйнай асобы — выява міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча зьяўляліся на акцыях у брытанскім Лёндане, амэрыканскім Луісвіле і канадзкім Таронта.

«Жыве Беларусь!» і ЛГБТ. Пра самыя страшныя страхі

Менавіта Шуневіча ў нядаўнім міліцэйскім пратаколе назвалі аўтарам ананімнай «гамафобнай заявы» МУС. Сам Шуневіч не прызнаваўся ў аўтарстве, але выказваўся ў падтрымку заявы і заяўляў, што вывешваньне вясёлкавых сьцягоў — «ўнутраная справа, у тым ліку нашага міністэрства». Пазьней Шуневіч усклаў на сваё міністэрства функцыю «аховы маральнасьці», хоць у законах такая функцыя МУС не прапісаная.

Лукашэнка раней адзначыўся сэрыяй гамафобных заяваў: у 2011 і 2012 годзе на адрас міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, у 2013 — у інтэрвію Russia Today пра лесьбіянства і «блакітнасьць», у штогадовым пасланьні парлямэнту і народу, а таксама ў прамове на Дзень незалежнасьці — пра недапушчальнасьць аднаполых шлюбаў. Ён казаў, «лепей быць дыктатарам, чым геем».

Што важна ведаць

  • 17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, амбасады Вялікай Брытаніі і ЗША ў Менску вывесілі вясёлкавыя сьцягі.
  • 20 траўня Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала заяву, дзе назвала аднаполыя адносіны падробкай.
  • 21 траўня на сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў «За міліцыю для ўсіх». У пэтыцыі просяць праверыць законнасьць выказваньняў МУС. На момант публікацыі пад пэтыцыяй падпісалася больш за 1800 чалавек.
  • 21 траўня кіраўнік МУС Ігар Шуневіч назваў вывешваньне міжнароднага сымбаля ЛГБТ-супольнасьці прапагандай «непрымальнага» ладу жыцьця.
  • Ад 22 траўня ў адказ на заяву МУС у сацыяльных сетках пачалі зьяўляцца допісы з тэгам #янеподделка.
  • 23 траўня міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што існуе шэраг рэчаў, «непрымальных» для беларускага мэнталітэту. Макей адзначыў важнасьць і неадназначнасьць тэматыкі «правоў мяншыняў».
  • 30 траўня старшыня Моладзі БНФ скрытыкавала «навязваньне ЛГБТ» і «паўсюднае вывешваньне сваёй сымболікі».
  • 7 чэрвеня Шуневіч заявіў, што «ахова маральнасьці» — гэта функцыя МУС, хоць такой функцыі ў законе «Аб органах унутраных справаў» няма.
  • 16 чэвеня партрэт Ігара Шуневіча несьлі на прайд-парадзе ў ЗША.
  • 4 ліпеня стала вядома, што ў афіцыйным міліцэйскім пратаколе менавіта Шуневіча назвалі аўтарам «гамафобнай заявы».
  • 7 ліпеня супрацоўнікі брытанскай амбасады ў Менску апрануліся ў колеры ЛГБТ-сьцяга.
  • 16 ліпеня актывістку Віку Біран аштрафавалі за пікет супраць «гамафобскай заявы», ёй хутка сабралі грошы для сплаты штрафу.
ЛГБТК-актывістка Віка Біран пра «любімага» міністра, сэкс і апазыцыю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:42:46 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG