Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на крытыку прэс-канфэрэнцыі па выніках сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.
«Пакуль я меў выдатную сустрэчу з NATO, прыцягваючы вялікія рэсурсы, я меў яшчэ лепшую сустрэчу з Уладзімірам Пуціным з Расеі. На жаль, пра гэта не паведамляюць — фэйкавыя навіны проста вар’яцеюць», — напісаў ён у Twitter.
Амэрыканскія палітыкі Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыяў выказалі абурэньне выступам прэзыдэнта Дональда Трампа, які пасьля сустрэчы з Пуціным 16 ліпеня ў Хэльсынкі не падтрымаў высновы амэрыканскай выведкі аб расейскім умяшаньні ў выбары.
Амэрыканскія палітыкі Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыяў выказалі абурэньне выступам прэзыдэнта Дональда Трампа, які пасьля сустрэчы з Пуціным 16 ліпеня ў Хэльсынкі не падтрымаў высновы амэрыканскай выведкі аб расейскім умяшаньні ў выбары.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у пачатку прэс-канфэрэнцыі заявіў, што адносіны ЗША з Расеяй «ніколі не былі горшымі, чым цяпер, але гэта становішча зьмянілася чатыры гадзіны таму».
- «Усе вінаватыя ў тым, што адносіны (паміж Расеяй і ЗША) такія кепскія».
- Трамп падкрэсьліў перавагі дыпляматыі і прыцягненьня ў параўнаньні з канфліктам і варожасьцю.
- Ён растлумачыў, што неабходна знайсьці шляхі да супрацоўніцтва, заснаванага на вырашэньні агульных праблем.
- Амэрыкана-расейскія адносіны мяняюцца, канстатаваў Трамп. Ён падкрэсьліў, што канструктыўны дыялёг з Расеяй адкрывае шлях да міру.
- Паводле Трампа, падчас размовы з Пуціным ён закрануў пытаньне аб расейскім умяшаньні ў амэрыканскія выбары. Ён удакладніў, што абмеркаваньне гэтага пытаньня заняло нямала часу.
- «Я вельмі давяраю сваім спэцслужбам, але дзе канкрэтныя доказы таго, што Расея некуды ўмешвалася? Чаму ніхто не паказвае мне сэрвэру Дэмакратычнай партыі зь нібыта ўзламанай поштай? Дзе 33 тысячы лістоў? А прэзыдэнт Пуцін мне вельмі ўпэўнена сказаў, што ніякага ўмяшаньня не было».
- Закрануўшы праблему ядзернага нераспаўсюджваньня, Трамп заявіў, што перакананы ў імкненьні Расеі вырашыць яе.
- Зьвярнуўшыся да іранскай тэмы, прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў неабходнасьць ціску на Тэгеран.
- У кантэксьце блізкаўсходняй праблематыкі Трамп заявіў, што ЗША не дазволяць атрымаць аднабаковай перавагі з «нашай пасьпяховай кампаніі супраць ісламскай дзяржавы».