Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па Беларусі пройдуць адключэньні сьвятла на 6-8 гадзінаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У ліпені «Менскэнэрга» і іншыя абласныя энэргаслужбы будуць праводзіць «плянавыя работы на інфраструктурных аб’ектах» — капітальны рамонт на электрастанцыях. У плянах адключэньняў значыцца дамы ў сталіцы, гарадах ва ўсіх абласьцях, часам цэлыя вёскі.

Плянавае адключэньне сьвятла на 8 гадзінаў — з 9 да 17 — ужо прайшло 4 ліпеня ў вёсцы Бабры Валожынскага раёну.

5 ліпеня сьвятла ня будзе з 10 да 16 у шэрагу дамоў на менскіх вуліцах Голубева, Іскаліева, Народнай, Кастрычніцкай, Прушынскіх, Фёдарава і на Партызанскім праспэкце, з 10 да 17 — у некаторых дамах на праспэкце газэты «Праўда» і вуліцы Лабанка. З 9 да 16 або да 17 ня будзе сьвятла ў шэрагу вёсак і частках гарадоў у Валожынскім, Копыльскім, Крупскім, Лагойскім, Любанскім, Менскім, Мядзелскім, Пухавіцкім, Слуцкім і Чэрвеньскім раёнах.

Надзвычайных адключэньняў сьвятла ня будзе, проста інфармаваньне стала шырэйшым, — «Белэнэрга»

Шматлікія адключэньні па Менскай вобласьці працягнуцца да 13 ліпеня, кропкавыя — да 20 ліпеня. Праверыць, ці будуць адключэньні ў канкрэтным доме, можна тут, поўны сьпіс — тут.

Адключэньні таксама будуць даволі масавымі ў Віцебскай (пляны тут) і Магілёўскай (пляны тут) абласьцях, кропкавыя — у Гомельскай і Горадзенскай (пляны тут і тут адпаведна). Пляны адключэньняў у Берасьцейскай вобласьці немагчыма даведацца праз памылку на сайце «Берасьцеэнэрга».

Беларусь жыве безь міністра энэргетыкі больш за два месяцы

У звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і народу 24 красавіка Аляксандар Лукашэнка абураўся працай Мінэнэрга, пасьля чаго ў міністэрстве паведамілі пра звальненьне генэральнага дырэктара канцэрну «Белэнэрга» Яўгена Воранава. Міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Патупчык вызвалены ад пасады 2 траўня за стварэньне незаконнага сямейнага бізнэсу. Па стане на 5 ліпеня новы міністар не прызначаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG