Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па Расеі праходзяць «голыя» акцыі пратэсту «абабралі да трусоў»


У Маскве на Краснай плошчы «голы пікет» правёў жыхар Растова-на-Доне Слава Шумскі. У інтэрвію «Настоящему времени» ён паведаміў, што паліцыя яго не затрымлівала: «Праблем з паліцыяй не было».

Раней такую акцыю правялі растоўскія апазыцыянэркі.

У Расеі 1 ліпеня ў буйных гарадах, у якіх ня быў уведзены адмысловы рэжым масавых акцый у сувязі з Чэмпіянатам сьвету па футболе, праходзяць акцыі супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту.

Большасьць акцый арганізоўваюць рэгіянальныя штабы апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Сам палітык не бярэ ў іх удзел – напярэдадні ён пакінуў Расею, заўважыўшы за сабой сачэньне і апасаючыся затрыманьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG