Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША эвакуявалі з Кітаю 11 дыпляматаў праз «акустычную атаку»


ЗША эвакуявалі з Кітаю 11 супрацоўнікаў амэрыканскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў. Пра гэта паведаміла газэта The New York Times са спасылкай на Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША.

Восем чалавек эвакуяваныя з генэральнага консульства ЗША ў горадзе Гуанчжоў (паўднёвая правінцыя Гуандун), адзін — з генконсульства ў Шанхаі, двое — з амбасады ў Пэкіне.

Прычынай эвакуацыі паслужыла недамаганьне, якое супрацоўнікі адчулі з-за гукавога або ультрагукавога ўзьдзеяньня. Супрацоўнікі пройдуць абсьледаваньне ў ЗША. Першыя сымптомы былі зафіксаваныя ў супрацоўнікаў дыпляматычных установаў у Гуанчжоў у красавіку.

Па гэтай жа прычыне раней ЗША і Канада эвакуявалі некалькіх супрацоўнікаў сваіх дыпляматычных прадстаўніцтваў у Гаване (Куба). У выніку гукавога ўзьдзеяньня на Кубе пацярпелі 24 чалавекі. Пры гэтым улады краіны не змаглі выявіць доказы, якія пацьвярджаюць інцыдэнты з амэрыканскімі дыпляматамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG