Перапіс насельніцтва пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 году.
У ходзе перапісу інфармацыя будзе зьбірацца адносна грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна жывуць у краіне.
У пералік уключаныя пытаньні, якія тычацца асноўных дэмаграфічных характарыстык і характарызуюць міграцыйную актыўнасьць.
Нацыянальнасьць (этнічная прыналежнасьць) будзе вызначацца паводле самавызначэньня і жаданьня рэспандэнта, а для дзяцей ва ўзросьце да 14 гадоў — паводле вызначэньня бацькоў.
Таксама перапісчыкі спытаюць пра родную мову і мову, на якой рэспандэнт звычайна размаўляе дома.
Традыцыйна ў пералік уваходзяць пытаньні адносна адукацыі, сродкаў да існаваньня, занятасьці, колькасьці дзяцей, жыльлёвых умоў.
Асобным блёкам сабраныя пытаньні, якія тычацца сельскагаспадарчай дзейнасьці: наяўнасьць ва ўласнасьці або валоданьні, карыстаньні зямельных участкаў з указаньнем іх колькасьці, характарыстыка зямельных участкаў і мэты іх выкарыстаньня, наяўнасьць на зямельных участках пладова-ягадных насаджэньняў і кустоў на 1 кастрычніка 2019 году,
Таксама сельскіх жыхароў спытаюць пра колькасьць (плошчы) пладова-ягадных насаджэньняў, наяўнасьць і колькасьць у гаспадарцы жывёлы, птушкі і сем’яў пчолаў на 1 кастрычніка 2019 году.
Перапіс насельніцтва ў Беларусі праводзіцца кожныя 10 гадоў, пачынаючы з 1999 году. У кастрычніку 2017-га праведзены пробны перапіс у якасьці падрыхтоўкі да перапісу 2019 году.
Пра гэта інфармуе агенцтва «Інтэрфакс».