Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад абяцае, што новага павелічэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі ня будзе


Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка і пэнсіянэрка з Жыткавічаў. 28 красавіка 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка і пэнсіянэрка з Жыткавічаў. 28 красавіка 2018 году

Пра гэта 27 чэрвеня заявіла міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.

Дэпутаты запыталіся ў яе, ці ня будзе на тле пэнсійных рэформаў у Расейскай Фэдэрацыі нейкіх зьменаў неўзабаве і ў Беларусі? Міністарка адказала:

«Гледзячы на мужчынскую частку дэпутацкага корпусу, магу дакладна сказаць, 60 гадоў — гэта ня ўзрост. З пачатку нашай рэформы прайшло паўтара года. Давайце дажывём да 2022 году, а там паглядзім, што рабіць далей».

Паводле спадарыні Касьцевіч, удзельная вага пэнсійных выдаткаў у 2017 годзе склала 9% ВУП Беларусі, а сярэдняя сума пэнсій у 2018 годзе складала каля 310 рублёў.

У Палаце прадстаўнікоў выступіў таксама намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Аляксандар Курлыпа, які ў сваім судакладзе назваў чатыры прычыны, чаму краіна апошнім часам мае складанасьці з напаўненьнем пазабюджэтнага фонду.

Першае — гэта дэмаграфічныя працэсы, другое — ільготы ў пераліку выдаткаў на дапамогу для некаторых суб’ектаў гаспадараньня. У якасьці прыкладу прыводзіўся Парк высокіх тэхналёгій, дзе колькасьць суб’ектаў увесь час расьце. Трэцяе — павелічэньне агульнай колькасьці дзяцей і росту дапамог для іх, і чацьвёртае — з пазадзяржаўнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва браліся грошы, якія скарыстоўваліся на іншыя мэты.

Савет Рэспублікі аб павышэньні пэнсійнага ўзросту жанчын: гэта не адпрацаваная прапанова

У Беларусі нядаўна абмяркоўвалі пытаньне аб пэнсійным забесьпячэньні — гэтым разам сярод іншага прагучала прапанова павысіць пэнсійны ўзрост для жанчын.

Першае павышэньне пэнсійнага ўзросту ў Беларусі было абвешчана ў 2016 годзе. Тады пастанавілі павышаць пэнсійны ўзрост для жанчын і мужчын з 2017 году штогод на шэсьць месяцаў.

У выніку за 2017–2022 гады пэнсійны ўзрост жанчын вырасьце з 55 да 58 гадоў, а мужчын — з 60 да 63 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG