У Краснадарскім краі на палігоне «Раеўскі» распачалася актыўная фаза сумесных расейска-беларуска-сэрбскіх вучэньняў «Славянскае братэрства-2018». Як паведамляе дэпартамэнт інфармацыі Мінабароны Расеі, дэсантнікі трох краін адпрацоўваюць «дзеяньні шматнацыянальных батальёнаў пры выкананьні міратворчых і контартэрарыстычных задач».
Паводле ведамства, 26 чэрвеня адбудзецца афіцыйная цырымонія з узьняцьцем сьцягоў трох дзяржаў. У ёй возьмуць удзел намесьнік камандуючага паветрана-дэсантнымі войскамі Расеі генэрал-лейтэнант Аляксандар Вязьнікаў, камандуючы сіламі спэцапэрацый Узброеных сіл Беларусі генэрал-маёр Вадзім Дзенісенка, намесьнік начальніка сухапутных войскаў Сэрбіі генэрал-маёр Жэлімр Глішавіч.
Расею ў міжнародным вучэньні прадстаўляе ўзмоцнены батальён Кубанскага казацкага дэсантнага-штурмавога палка ПДВ — больш за 700 чалавек. Зь беларускага боку прыцягнута 250 ваеннаслужачых сіл спэцапэрацый, ад брыгады спэцназу Сэрбіі — паўсотні 50 вайскоўцаў. Плянуецца ўдзел падразьдзяленьняў авіяцыі ВПС і СПА Паўднёвай ваеннай акругі, а таксама самалётаў Іл-76МД