Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў тэхаскай школе: ёсьць ахвяры

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Інцыдэнт адбыўся ў вышэйшай школе ў горадзе Санта Фэ, прыкладна за 65 кілямэтраў ад Х'юстану, сталіцы Тэхасу. Як паведамляе BBC, невядомы адкрыў страляніну падчас заняткаў.

Нападнік затрыманы, датычнасьць другога падазраванага да інцыдэнту правяраецца, яго дапытваюць паліцэйскія, напісаў у твітэры шэрыф акругі Гарыс Эд Гансалес.

Паводле афіцыйнай інфармацыі на дадзены момант, загінула ад 8 да 10 чалавек. Ёсьць параненыя.

Таксама паведамляецца, што адзін са стралкоў дакладна быў вучнем гэтай школы. Па словах відавочцаў, стралок зайшоў у клясу мастацтва і адкрыў страляніну са зброі, падобнай на драбавік.

Пра здарэньне паведамілі прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу. «Першыя паведамленні [з Тэхасу] выглядаюць дрэнна. Божа, блаславі нас усіх!», — напісаў Трамп ў твітэры.

Свае спачуваньні сем'ям загінулых выказаў віцэ-прэзідэнт Майк Пэнс.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG