Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арбітраж разгледзіць пазоў украінскага прадпрымальніка да прэм’ер-міністра Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Урад Беларусі прызначыў Міністэрства юстыцыі сваім прадстаўніком па пазове кампаніі Delta Belarus Holding BV (Нідэрлянды) у Міжнародным цэнтры па ўрэгуляваньні iнвэстыцыйных спрэчак, паведамляе interfax.by.

Міжнародны цэнтар па ўрэгуляваньні iнвэстыцыйных спрэчак (ICSID, уваходзіць у групу Сусьветнага банку) 22 сакавіка 2018 году зарэгістраваў зварот галяндзкай кампаніі Delta Belarus Holding BV, якой валодае ўкраінскі прадпрымальнік Мікалай Лагун.

Прадметам разгляду па пазове Delta Belarus Holding зьяўляецца банкаўскае прадпрыемства. У ліку адказьнікаў пазначаныя прэм’ер-міністар, міністар эканомікі і міністар замежных спраў Беларусі, гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце ICSID.

Мікалай Лагун у 2007 годзе набыў у Беларусі «Атам Банк», які потым быў перайменаваны у ЗАТ «Дэльта Банк». Беларускі «Дэльта Банк» у асноўным спэцыялізаваўся на спажывецкім крэдытаваньні, на пачатак кастрычніка 2014 году па памеры актываў займаў 16-е месца сярод 29 банкаў, якія дзейнічалі тады ў Беларусі.

У жніўні 2015 году паводле рашэньня Вярхоўнага суда Беларусі Беларускі «Дэльта Банк» быў прызнаны банкрутам, у дачыненьні да банка адкрытая ліквідацыйная вытворчасьць.

Праваахоўныя органы Беларусі называлі прычынай банкруцтва «Дэльта Банка» незаконнае вывядзеньне грашовых сродкаў і капіталу банка. У дачыненьні да топ-мэнэджараў «Дэльта Банку» завялі крымінальныя справы паводле ч.4 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі), арт. 239 (утойваньне эканамічнай неплацежаздольнасьці), ч.2 ст.240 (наўмысная эканамічная нястатнасьць) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Паводле пэўнай інфармацыі, Мікалай Лагун разьвіваў свой бізнэс у Беларусі з 2007 году і пасьпеў укласьці ў розныя праекты прыкладна 130 мільёнаў даляраў. У ліку актываў, якімі Лагун валодаў у Беларусі, СМІ называюць гольф-клюб у Менскім раёне, сетку прадуктовых супэрмаркетаў, тры страхавыя кампаніі.

Украінскія СМІ пісалі, што ўкраінскі бізнэсовец сябраваў з сынам Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітрыем і выступаў ягоным партнэрам у стварэньні «Гольф-клюбу». Але іхныя стасункі перарваліся у 2015 годзе, адразу пасьля таго, як ва Ўкраіне пачаліся праблемы з «Дэльта-банкам».

Беларусь просіць Украіну дапамагчы расьсьледаваць наўмыснае банкруцтва банку «Дэльта»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG