Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карціну Малевіча прадалі за 86 мільёнаў даляраў на аўкцыёне ў Нью-Ёрку


Ілюстрацыйнае фота. Казімер Малевіч. Аўтапартрэт (фрагмэнт)
Ілюстрацыйнае фота. Казімер Малевіч. Аўтапартрэт (фрагмэнт)

У Нью-Ёрку на аўкцыёне Christie’s 15 траўня была прададзеная карціна мастака-авангардыста Казіміра Малевіча пад назвай «Супрэматычная кампазыцыя».

Імя новага ўладальніка не называецца. Пакупнік заплаціў за карціну больш за 85,8 млн даляраў, гаворыцца ў паведамленьні аўкцыённага дома.

«Супрэматычная кампазыцыя»
«Супрэматычная кампазыцыя»

Гэта работа Малевіча першапачаткова ацэньвалася Christie’s у 70 млн даляраў. Карціна была створаная ў студзені 1916 году, неўзабаве пасьля першай выставы работ пад агульнай назвай «Супрэматызм», якая адбылася ў сьнежні 1915 году ў Петраградзе.

Прадстаўнікі аўкцыённага дома адзначылі, што сума, выручаная за «Супрэматычную кампазыцыю», устанавіла новы сусьветны рэкорд гэтага мастака за паўторна прададзены твор. У 2008 годзе карціну прадалі на аўкцыёне Sotheby’s у Нью-Ёрку невядомаму пакупніку за $ 60 млн.

Казімір Малевіч. Літвінскі геній на развалінах сацыялізму

Казімір Малевіч. Жабрак, узьведзены ў культ (працяг)

Казімір Малевіч — вядомы мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.

За спадчыну Казіміра Малевіча спрачаецца цэлы шэраг дзяржаў, дасьледчыкі сьмела прылічаюць яго да расейцаў, украінцаў, палякаў. І толькі Беларусь, дзе Казімір зьявіўся на сьвет і абесьсьмяроціў сябе першымі «супрэмусамі», «архітэктонамі» ды філязофскімі развагамі, дэманструе сваю памяркоўнасьць. Пра тутэйшасьць Казіміра Малевіча сьведчаць і спэцыфічныя адметнасьці роднага краю, адлюстраваныя ў мастацкіх творах рознага часу. У ліку такіх рысаў — выявы бел-чырвона-белага сьцяга і колеравае спалучэньне белага і чырвонага.

Сёньня карціны Казіміра Малевіча ацэньваюцца ў дзясяткі мільёнаў даляраў, але сам ён 80 гадоў таму памёр хворым жабраком — фармальна лічыўся кіраўніком «навуковай лябараторыі мастацтва» ў Рускім музэі, а насамрэч аддаваў канцы ў цеснай каморцы вартаўніка.

Казімір Малевіч: беларуская інтэлектуальная ўласнасьць у амстэрдамскім Стэдэліку

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG