Хакеісты зборнай Беларусі паразай завяршылі выступленьне на чэмпіянаце сьвету ў Даніі.
Сёньня беларусы ў сваім заключным паядынку групы А саступілі камандзе Славаччыны зь лікам 4: 7
Матч ўжо нічога не вырашаў у лёсе зборнай — беларусы дачасна пакідаюць сусьветную эліту. Вылет у першы дывізыён адбываецца ўпершыню за 15 гадоў.
Усе шэсьць папярэдніх сустрэчаў беларускія хакеісты прайгралі, прапусьціўшы 29 шайбаў і забіўшы толькі 4.