Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прессбол»: затрымалі супрацоўніка фэдэрацыі футболу


9 красавіка ў Доме футболу ў Менску супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі супрацоўніка Беларускай фэдэрацыі футболу, дзіцячага арбітра Юрыя Талкачова, паведамляе «Прессбол».

Выданьне спасылаецца на спартовы сайт footbik.by, крыніца якога была сьведкам затрыманьня. Сайт зьвяўляецца афіцыйным інфармацыйным партнэрам Беларускай фэдэрацыі футболу.

Асобы, датычныя да затрыманьня, нібыта парэкамэндавалі журналістам устрымацца ад фота і відэаздымкі, але на словах адзначылі, што Талкачоў падазраецца ў «сур’ёзным злачынстве». Пры гэтым крыніца лічыць, што даводзіць да агульнага ведама гэтую інфармацыю заўчасна, бо не прад’яўленыя афіцыйныя абвінавачваньні.

Раней «Прессбол» пісаў, што менавіта Талкачоў летась рыхтаваў тэкст паведамленьня для футбольнага клюбу БАТЭ зь няправільнымі банкаўскімі рэквізытамі для аплаты штрафу. У выніку клюб своечасова не заплаціў, і яму залічылі тэхнічную паразу ў гульні са «Слуцкам» 23 верасьня зь лікам 0:3, хоць у той дзень БАТЭ разграміла супернікаў зь лікам 6:0. Аднак пазьней гэтае рашэньне адмянілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG