Прэзыдэнты краінаў Балтыі і лідэр ЗША Дональд Трамп прымуць у Вашынгтоне на наступным тыдні дэклярацыю ў падтрымку ўмацаваньня бясьпекі Латвіі, Літвы і Эстоніі. Пра гэта ў чацьвер паведаміў прэзыдэнт Латвіі Раймандс Вэёніс.
«Асноўнымі тэмамі, вядома, будуць умацаваньне нашага супрацоўніцтва ў пытаньнях бясьпекі, у пытаньнях эканамічнага супрацоўніцтва, энэргетыцы, адукацыі. Але лейтматывам, несумненна, стане бясьпека. Падчас саміту плянуецца прыняць дэклярацыю, у якой мы чакаем вельмі магутнае палітычнае пасланьне з боку ЗША падтрымліваць бясьпеку краінаў Балтыі і яшчэ раз выказаць падтрымку незалежнасьці гэтых краінаў», — сказаў прэзыдэнт рэспублікі ў эфіры латвійскага тэлебачаньня.
На наступным тыдні адбудзецца візыт прэзыдэнтаў краінаў Балтыі ў Вашынгтон, дзе іх павінен прыняць прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.