Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марк Цукерберг выкупіў рэкляму ў брытанскіх газэтах, каб папрасіць прабачэньня за уцечку дадзеных у Facebook


Марк Цукерберг
Марк Цукерберг

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг папрасіў прабачэньня перад брытанцамі за уцечку інфармацыі з профіляў сацыяльнай сеткі, выкупіўшы рэклямныя паласы ў некалькіх выданьнях, паведамляе Reuters.

Аб’ява з выбачэньнямі зьявілася ў тым ліку ў нядзельнай The Observer — газэце, якая належыць The Guardian, якая адной зь першых распавяла пра ўцечку, а таксама у нядзельных выпусках газэт Mail on Sunday, Sunday Times, Sunday Telegraph, Sunday Mirror, Sunday Express і Observer, паведамляецца на сайтах выданьняў.

«Мы абавязаныя абараняць вашу інфармацыю. Калі мы ня можам, мы не заслужылі (вашага даверу — РС)», — напісаў у сваёй заяве Цукерберг.

Заснавальнік Facebook зноў прызнаў, што ў 2014 годзе староньняя праграма змагла сабраць дадзеныя 50 мільёнаў карыстальнікаў, якія потым, як сьцьвярджаецца, былі выкарыстаныя для дасьледаваньня аўдыторыі.

У сярэдзіне сакавіка брытанскія і амэрыканскія журналісты апублікавалі расьсьледаваньне аб Cambridge Analytica — кампаніі, якая зьбірала дадзеныя карыстальнікаў Facebook, каб потым выкарыстоўваць іх у палітычнай рэкляме.

Раней Facebook прызнала, што яшчэ ў 2015 годзе прасіла Cambridge Analytica выдаліць атрыманыя дадзеныя, але не пераканалася, што патрабаваньне было выканана. Акцыі Facebook рэзка ўпалі пасьля публікацыі расьсьледаваньняў.

Cambridge Analytica ў ЗША супрацоўнічала са штабамі кандыдатаў у прэзыдэнты ад рэспубліканцаў Тэда Круза і Дональда Трампа. Ці аказала рэкляма, пабудаваная на атрыманых дадзеных, уплыў на прэзыдэнцкую выбарчую кампанію, дакладна невядома.

Скандал вакол «уцечкі дадзеных» Facebook. Што такое Cambridge Analytica і прычым тут Трамп з Расеяй

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG