Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна ўтварэньня «Мартыралёгу Беларусі» і аргкамітэту БНФ


Васіль Быкаў адхіляе ад мікрафона супрацоўніка ЦК КПБ Расьціслава Бузука. У цэнтры — Міхась Дубянецкі. 19 кастрычніка 1988 г.
Васіль Быкаў адхіляе ад мікрафона супрацоўніка ЦК КПБ Расьціслава Бузука. У цэнтры — Міхась Дубянецкі. 19 кастрычніка 1988 г.

Падзеі 19 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1988 — на сходзе ў Чырвоным касьцёле (тады — Дом кіно) у Менску створаныя таварыства «Мартыралёг Беларусі» і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне».

1996 — у Менску мітынг супраць рэфэрэндуму.

Таксама ў гэты дзень

1453 — капітуляцыя ангельцаў у Бардо; канец Стогадовай вайны.

1813 — разгром арміі Напалеона ў «Бітве народаў» каля Ляйпцыгу, што прывяло да вызваленьня Нямеччыны і Галяндыі.

1831 — у Расейскай імпэрыі прыняты закон пра аднадворцаў. Помста расейскай адміністрацыі беларускай шляхце за паўстаньне 1831 году. Шляхту пазбавілі зямельнае ўласнасьці і станавых адзнакаў.

1933 — нацысцкая Нямеччына выходзіць зь Лігі нацыяў.

1960 — урад ЗША ўвёў эмбарга на гандаль з Кубай.

У гэты дзень нарадзіліся

1816 — Максімільян Маркс, палітвязень царскіх часоў, ссыльны, дасьледнік Сібіры.

1862 Агюст Люм’ер, адзін з пачынальнікаў кінэматографу, заснавальнік францускай кінаіндустрыі і кінарэжысуры.

У 1895 годзе ў Парыжы браты Люм’еры зрабілі першы ў гісторыі паказ кінафільму
У 1895 годзе ў Парыжы браты Люм’еры зрабілі першы ў гісторыі паказ кінафільму

1890Сяргей Палуян, беларускі літаратуразнаўца. Яму прысьвечаныя паэма «Курган» і верш Янкі Купалы «Памяці С. Палуяна», першы і апошні прыжыцьцёвы зборнік Максіма Багдановіча «Вянок».

1936 Эдуард Гарачы, заслужаны артыст БССР, дысыдэнт, вязень Сібіру.

1959 Ірына Казуліна, жонка палітыка, навукоўцы і грамадзкага дзеяча Аляксандра Казуліна.

Ірына Казуліна
Ірына Казуліна

У памяці

1605Ян Марыя Бэрнардоні, архітэктар, аўтар касьцёла ў Нясьвіжы.

Нясьвіж, Касьцёл Божага Цела
Нясьвіж, Касьцёл Божага Цела

1745Джонатан Суіфт, англа-ірляндзкі пісьменьнік-сатырык, публіцыст, паэт і грамадзкі дзяяч.

Джонатан Суіфт
Джонатан Суіфт

1937 Язэп Каранеўскі, дзяржаўны дзеяч, пэдагог, публіцыст, другі рэктар БДУ, правадзейны сябра Інстытуту беларускае культуры, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1984Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, родам з Падляшша, забіты спэцслужбамі ПНР. Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі «Салідарнасьць».

Ежы Папялушка
Ежы Папялушка

2021 Антось Фурс, дзяяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG