Як паведамілі ў твітэры беларускія праваабаронцы, падчас мітынгу ў Кіеўскім скверы, які арганізоўвала Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыя БНФ, былі затрыманыя два чалавекі, у тым ліку фігурант «справы патрыётаў», колішні лідэр «Белага Легіёну» Міраслаў Лазоўскі.
Паведамляецца, што Лазоўскага пасадзілі ў сіні мікрааўтобуск менскага АМАПу для праверкі дакумэнтаў і зьвезьлі. Разам з Лазоўскім затрыманы Кастусь Касяк — прэсавы сакратар грамадзкай кампаніі «Будзьма». Аднак праз кароткі час іх адвезьлі на месца затрыманьні і адпусьцілі.
Незадоўга да праверкі Лазоўскі выказваўся ў жывым эфіры Свабоды пра леташні арышт: «Дзякуй Богу, што гісторыя не паўтараецца, на свабодзе нашмат лепей,» — казаў ён.