Больш за 500 000 беларусаў зьяўляюцца сталымі гледачамі тэлеканалу, сьведчаць вынікі дасьледаваньня міжнароднай кансалтынгавай кампаніі «Aktis Strategy», у якім узялі ўдзел 2000 рэспандэнтаў, паведамляе сайт каналу.
Дасьледаваньне было праведзенае ў 2017 годзе на замову брытанскага ўрада. Дасьледаванне «Aktis Strategy» пацьвердзіла вынікі апытаньня, зробленага на замову «Белсату» кампаніяй «Civitta Group Satio» у траўні 2017 года.
З апытаньня «Aktis Strategy» вынікае, што найбольшая доля аўдыторыі «Белсату» — людзі ва ўзросьце ад 25 — 44 гадоў. Паводле «Civitta Group Satio», яны складаюць больш за 40% ад агульнай колькасьці гледачоў «Белсату». 46,2% гледачоў «Белсату» — людзі з вышэйшай адукацыяй (на 13% больш, чымся беларусаў з вышэйшай адукацыяй у цэлым па краіне)
Акрамя таго, абодва дасьледаваньня паказалі выразную тэндэнцыю росту пазнавальнасьці брэнду і колькасьці праглядаў «Белсату», гаворыцца ў паведамленьні каналу. У 2017 годзе кожны трэці дарослы беларус ведаў пра існаваньне «Белсату».
За апошнія тры гады колькасьць гледачоў «Белсату» павялічылася прыкладна ў два разы.