Міжнародны алімпійскі камітэт аднавіў сяброўства Алімпійскага камітэту Расеі ў арганізацыі, паведамляе РБК са спасылкай на члена МАК Шаміля Тарпішчава. Пацьверджаньня гэтай інфармацыі на сайце міжнароднай арганізацыі пакуль няма.
Раней паведамлялася, што выканкам МАК пакуль не зьбіраецца здымаць санкцыі з Расеі. Прэзыдэнт камітэту Томас Бах адзначыў, што на гэтае рашэньне паўплывалі два допінгавыя выпадкі з удзелам кёрлера Крушальніцкай і бабслеісткі Сяргеевай.
5 сьнежня Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) адхіліў зборную Расеі ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе-2018 у Паўднёвай Карэі. Два расьсьледаваньня пацьвердзілі, што Крэмль арганізаваў сыстэму ўжываньня допінгу ў спорце.
Расейскім спартоўцам, якія даказалі, што не ўжывалі допінг, дазволілі спаборнічаць пад нэўтральным сьцягам. Расейскіх алімпійскіх чыноўнікаў не дапусьцілі на Алімпіяду ў Пхенчхане.