Ягоныя прызнаньні выклікалі масавае адхіленьне расейскіх спартоўцаў ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях ды іншых спаборніцтвах.
WADA знайшло пацьвярджэньне існаваньня дзяржаўнае праграмы допінгу ў Расеі
Раней арганізацыя не турбавала Родчанкава, хоць ён даў паказаньні больш як пра тры дзясяткі выпадкаў верагоднага ўжываньня допінгу ў расейскім футболе, у тым ліку гульцамі зборнай гэтай краіны, якія бралі ўдзел у чэмпіянаце сьвету 2014 году.
ФІФА заявіла ў сваім паведамленьні, што аўтар дакладу Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва Рычард Макларэн мае зьвесткі, атрыманыя ад Родчанкава, і цяпер фэдэрацыя хоча атрымаць дадатковыя зьвесткі непасрэдна ад крыніцы гэтых паведамленьняў.
Запыт ФІФА пра допінг у расейскім футболе абнародаваны ў час, калі Расея завяршае падрыхтоўку да правядзеньня ў чэрвені-ліпені на сваёй тэрыторыі чэмпіянату сьвету па футболе.