Расейскія хакеісты перамаглі ў фінале зборную Нямеччыны зь лікам 4:3. Каб вызначыць пераможцу матчу, спатрэбіўся дадатковы час.
Адметна, што папярэдняе золата хакейнай каманды з удзелам расейскіх спартоўцаў было здабыта таксама пад нэўтральным сьцягам. На зімовай алімпіядзе ў 1992 годзе атлеты былых савецкіх рэспублік выступалі пад Алімпійскай сымболікай.