Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў пакінуць у сіле санкцыі супраць Алімпійскага камітэту Расеі і забараніў алімпійскім спартоўцам з Расейскай Фэдэрацыі прайсьці пад нацыянальным сьцягам на цырымоніі закрыцьця зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане, паведамляе Інтэрфакс.
«Мы разгледзелі зьмены, якія адбыліся ў Расеі. Прынялі вельмі жорсткі антыдопінгавы закон. Мы ўлічылі ўсю інфармацыю», — сказаў прэзыдэнт МАК Томас Бах.
Перад гэтым камісія МАК рэкамэндаваў выканкаму не здымаць санкцыі да таго часу, як ня будуць правераны допінг-пробы ўсіх алімпійскіх спартоўцаў з Расеі.