Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэнэр беларускіх фрыстайлістаў: посьпех Ганны Гуськовай заканамерны


Трэнэр Мікалай Казека, архіўнае фота
Трэнэр Мікалай Казека, архіўнае фота

Трэнэр зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалай Казека пракамэнтаваў БЕЛТА залаты мэдаль фрыстайлісткі Ганны Гуськовай на Алімпіядзе ў Пхёнчхане.

«Ганна Гуськова зрабіла ўсё выдатна. Яна доўга ішла да гэтай перамогі і шмат працавала, асабліва ў апошнія гады, таму яе посьпех заканамерны».

Казека сказаў, што беларускія заўзятары маглі разьлічваць 16 лютага на два мэдалі ў фінале жанчын па лыжнай акрабатыцы.

«Ала Цупер выконвала вельмі складаныя скачкі, але ў той момант, калі яна памылілася, я не даваў дазволу на пачатак выступу, паказваў гэта знакамі, аднак дырэктар спаборніцтваў уключыў таймэр, і Ала была вымушана скокнуць. Калі б крыху пачакалі, улічваючы памылкі кітаянак, маглі б заваяваць яшчэ адну ўзнагароду».

Казека адзначыў, што 17 лютага пройдзе кваліфікацыя па фрыстайле ў мужчын, і трэба шмат зрабіць, каб наступныя два дні былі для беларускай зборнай такія ж плённыя.

Беларусы на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Удзельнікі, каляндар, прагнозы

Фрыстайлістка Ганна Гуськова прынесла 16 лютага першае золата беларускай зборнай на Алімпіядзе-2018. 25-гадовая нараджэнка Менску ўжо была прызэркай этапаў Кубку сьвету, а пры канцы 2017-га атрымала і першую перамогу.

Хто такая Ганна Гуськова, якая прынесла Беларусі першы мэдаль на Алімпіядзе ў Пхёнчхане

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG