Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр вядомы журналіст і пісьменьнік Уладзімер Хількевіч


Уладзімер Хількевіч
Уладзімер Хількевіч

Пра сьмерць паведаміла ягоная дачка.

Сумную навіну паведаміла дачка журналіста Вераніка Хількевіч.

«Тата пайшоў… Сёньня… Вельмі балюча і розум адмаўляецца верыць… Раніцай, як заўсёды, зычыў мне добрага дня… Сябры, разьвітаньне адбудзецца 17 сьнежня з 13.00 да 13.45 заля № 2 на Альшэўскага, 12», — напісала яна.

Уладзімер Хількевіч нарадзіўся ў 1946 годзе на Случчыне. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Празаік і публіцыст. Працаваў у газэце «Звязда».

Аўтар раманаў «Камелия», «Водяные мосты», «Рогоносец».

У 2018-м годзе ў менскім выдавецтве «Четыре четверти» выйшла кніга Ўладзімера Хількевіча «Задержаться у ворот рая». Гэта мастацкая кніга, якая ўвабрала розныя значыныя падзеі, празь якія прайшла Беларусь. У тым ліку сталінскія рэпрэсіі, існаваньне і расстрэл Слуцкага гета, спробы эмігрантаў зь Беларусі зьвязацца з роднымі, якія засталіся на радзіме, і многія іншыя матывы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG