Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Іраку абвясьціў аб поўным вызваленьні краіны ад «ІД»


Прэмʼер-міністар Іраку Хайдэр аль-Абадзі заявіў у суботу аб поўным вызваленьні тэрыторыі краіны ад «Ісламскай дзяржавы».

Выступаючы ў Багдадзе, аль-Абадзі сказаў, што мяжа Іраку з Сырыяй на ўсёй яе працягласьці, уключаючы пустынныя раёны, кантралюецца ірацкімі вайскоўцамі.

Некалькі гадоў таму групоўка захапіла каля траціны тэрыторыі Іраку і шэраг буйных гарадоў, у тым ліку Масул, які быў абвешчаны «сталіцай» так званага «халіфата». Ірацкая армія пры падтрымцы курдзкага і шыіцкага апалчэньня, а таксама міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША паступова спыніла джыхадзістаў, а затым пачала адбіваць у іх тэрыторыю. Масул быў вызвалены ў пачатку гэтага года.

Некалькі дзён таму аб поўнай перамозе над «Ісламскай дзяржавай» на тэрыторыі суседняй Сырыі заявілі ў Генштабе Узброеных сілаў Расеі. У камандаваньні міжнароднай кааліцыі, аднак, сьцьвярджаюць, што джыхадзісты яшчэ ўтрымліваюць шэраг тэрыторый у Сырыі пад сваім кантролем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG