Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь віртуальная: паміж Украінай і Расеяй


71% жыхароў Беларусі маюць доступ да інтэрнэту, 91% зь іх наведваюць сеціва штодзённа, у сярэднім кожных 10 беларусаў карыстаюцца 18 электроннымі прыладамі (смартфон, кампутар, пляншэт).

Гэтыя зьвесткі даюць Google’s Connected Consumer Study, дасьледчы цэнтар карпарацыі Google, і Міжнародны саюз электрасувязі.

Як выглядае Беларусь віртуальная ў параўнаньні зь іншымі краінамі: суседзямі, партнэрамі, саюзьнікамі, і найбольш уплывовымі краінамі сьвету? Уяўленьне пра гэта дае наступны графік.

*Крыніцы: Connected Consumer Survey, Connected Consumer Survey 2016 — Беларусь і Казахстан, а таксама ICT Development Index 2017

Паводле ўзроўню доступу да інтэрнэту Беларусь — зусім не аўтсайдэр, яна — паміж Украінай і Расеяй, хаця не нашмат адстае ад Латвіі, Літвы і Казахстану. Паводле долі штодзённых карыстальнікаў інтэрнэтам краіна знаходзіцца прыкладна на ўзроўні ўсіх суседзяў, акрамя Ўкраіны, апярэджваючы яе. Адстае Беларусь ад сусьветных лідэраў — Нямеччыны і ЗША, аднак гэтае адставаньне не такое і істотнае.

Гірархія краінаў паводле выкарыстаньня электронных прыладаў больш складаная і менш відавочная. У Беларусі адносна малая доля выкарыстаньня пляншэтаў, але даволі высокі адсотак тых, хто карыстаецца смартфонамі, ён вышэй, чым ва Ўкраіне, Літве, Латвіі і Расеі і знаходзіцца ўзроўні Польшчы. Цікава, што «смартфоннымі» чэмпіёнамі аказаліся кітайцы, апярэдзіўшы нават амэрыканцаў.

Што тычыцца сярэдняй колькасьці электронных прыладаў, якімі карыстаюцца беларусы, то паводле гэтага паказьніку яны ізноў жа апярэджваюць украінцаў, але саступаюць іншым, хаця расейцам, кітайцам і казахстанцам і ненашмат.

Дасьледаваньні Connected Consumer Survey у 2017 годзе ў Беларусі ці не праводзіліся ці не былі абнародаваныя. Аднак уяўляе інтарэс, як мяняецца ангажаванасьць у інтэрнэт тых краінаў, па якіх дадзеныя ёсьць. Графік, які пададзены ніжэй, паказвае, што літаральна за год-другі ў самых розных краінах назіраўся заўважальны рост аўдыторыі інтэрнэту, за два гады яна вырасла на 4 адсоткавых пункты ў Польшчы, на 5 пунктаў — у Літве, ЗША і Кітаі, на 10 — ва Ўкраіне.

*Дадзеных па Расеі за 2015 год няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG