Акрыленая, вяртаюся з Гародні, з чарговай прэзэнтацыі кнігі «Шчонаўскія абразкі». Узгадваю новых сяброў, якіх набыла падчас сустрэчы. У галаве — рой думак і нявыказаных слоў, што просяцца на паперу… Аўтобусны прыпынак. Воклік адной гандляркі:
— Адкуль такая прыгожая?
— З Гародні, — адказваю.
— На базар езьдзіла?
— Ды не, на прэзэнтацыю кнігі.
— …???
— Пра наша Шчонава.
— Дык што там, канцэрт быў?
— Разумееш, гэта…
— А-а-а, сьпявала, значыць. А вам што за гэта?
— Ведаеш, так слухалі ўсе…
— Ай, ты… А вам ЗА ГЭТА ШТО?!
— Людзкая ўдзячнасьць…
— ???
Тацяна Валенцік
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org