Калi мы пераехалi ў Амэрыку, сыну было шэсьць год i ён адразу стаў вучнем. Iдучы ў крамы, я заўсёды браў яго з сабой, каб побач быў перакладчык. Аднойчы ў краме мне не хапiла цэнта, i ўладальніца махнула рукой: абыдзецца. Але як толькi мы прыйшлi дадому, сын адразу напомнiў пра цэнт.
— Зараз занясем! — сказаў ён. — Настаўнiца расказвала, што калi Лiнкальн працаваў у краме, адна жанчына, разьлічваючыся, пераплаціла яму цэнт. Ён адразу не заўважыў гэтага. Але потым пайшоў i аднёс ёй той цэнт. Жанчына жыла за шэсць мiляў ад крамы! А наша ж крама побач…
I мы аднесьлi цэнт, вельмi зьдзiвiўшы ўладальніцу крамы.
Марат Баскiн
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org