Ён дадаў, што датэрміновыя выбары ў парлямэнт пройдуць 21 сьнежня, пасьля чаго дэпутаты прызначаць новы рэгіянальны ўрад.
Акрамя роспуску ўсяго ўраду Каталёніі ад пасады адхілены кіраўнік мясцовай паліцыі Хасэп Луіс Трапэра.
На наступным тыдні Генэральная пракуратура Гішпаніі выставіць кіраўніку рэгіянальнай выканаўчай улады Каталёніі Карлесу Пудждэмону абвінавачаньне ў мяцяжы.
Заканадаўства каралеўства прадугледжвае, што за падрыхтоўку бунту вінаватыя асобы могуць быць асуджаныя да пазбаўленьня волі на 30 гадоў.
Рэгіянальны парлямэнт Каталёніі ў Барсэлёне 27 кастрычніка прагаласаваў за незалежнасьць Каталёніі.
За аддзяленьне рэгіёну ад Гішпаніі прагаласавалі 70 дэпутатаў у 135-мандатным парлямэнце, 10 былі супраць. Дэпутаты трох партый, якія выступаюць супраць аддзяленьня, пакінулі пасяджэньне парлямэнту перад галасаваньнем.