Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нашчадак беларускіх габрэяў атрымаў Нобэлеўскую прэмію па фізыцы


Бары Барыш
Бары Барыш

3 кастрычніка стала вядома, што самую прэстыжную ў сьвеце навуковую прэмію ў фізыцы атрымалі трое амэрыканцаў: Кіп Торн, Райнэр Вайc і Бары Барыш. Продкі апошняга паходзяць зь Беларусі.

Барыш нарадзіўся ў амэрыканскім штаце Нэбраска ў 1936 годзе. Сем’і яго бацькоў — габрэі-эмігранты з Заходняй Беларусі. Бабуля і дзед Бары Барыша нарадзіліся ў другой палове XIX стагодзьдзя.

У інтэрвію ўнівэрсытэцкаму выданьню ў Каліфорніі 19 гадоў таму будучы набэліст распавёў, што сем’і ягоных бацькоў прыбылі ў Амэрыку асобна і пазнаёміліся на заходнім узьбярэжжы ЗША. Дзед нобэлеўскага ляўрэата Хаiм-Доў бэн Барух Бэнэдэт Барыш пахаваны ў штаце Аёва, а бабуля — на могілках у Нэбрасцы.

Нобэль у галіне фізыкі далі за адкрыцьцё гравітацыйных хваляў

Райнэр Вайc, Бары Барыш і Кіп Торн
Райнэр Вайc, Бары Барыш і Кіп Торн

Навукоўцы атрымалі прэмію за вывучэньне гравітацыйных хваляў. Нягледзячы на тое, што ўпершыню іх узгадаў яшчэ стагодзьдзе таму Эйнштэйн, менавіта амэрыканскія дасьледчыкі ў свой час распрацавалі праект, паводле якога стварылі лазэрна-інтэрфэрамэтрычную гравітацыйна-хвалевую абсэрваторыю (LIGO). Назіраньне за гравітацыйнымі хвалямі распачалі ў 2002 годзе, але толькі ў верасьні 2015-га навукоўцам упершыню давялося зафіксаваць усплёск, які зьявіўся пры сутыкненьні дзьвюх чорных дзірак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG