Згодна з дакумэнтам, забясьпечваць меры па выкананьню новага закону будзе міністэрствы ўнутраных справаў, фінансаў, працы і сацыяльнага разьвіцьця. Указ павінен быць рэалізаваны да чэрвеня 2018 года.
Саудаўская Арабія заставалася адзінай краінай, дзе жанчынам забаранялася вадзіць аўтамабіль. Кампанія за права жанчын вадзіць аўтамабіль доўжыцца шмат гадоў. Супраць выступалі кансэрватыўныя ісламскія багасловы. Жанчын, якія змагаюцца за права ваджэньня, часта арыштоўвалі і каралі.