Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры абароны краінаў ЭЗ правялі вучэньні па кібербясьпецы


Кіраўнік ваеннага ведамства Нямеччыны Ўрсула фон дэр Ляен.
Кіраўнік ваеннага ведамства Нямеччыны Ўрсула фон дэр Ляен.

Міністры абароны краінаў Эўразьвязу зладзілі 7 верасьня кампутэрныя вучэньні ў справе адбіцьця магчымай хакерскай атакі на ваенныя структуры ЭЗ.

Трэніроўка пад назвай EU CYBRID 2017 прайшла ў межах нефармальнай сустрэчы міністраў у Таліне (Эстонія).

Паводле прапанаванага сцэнару, хакеры паралізуюць камандаваньне ваеннай апэрацыяй на Міжземным моры і пачынаюць кампанію яе дыскрэдытацыі ў сацыяльных сетках, што выклікае пратэсты. У ходзе вучэньняў кожны міністар абароны павінен быў паспрабаваць разьвязаць узьніклы крызіс, ужываючы кампутэрныя тэхналёгіі і прыёмы адлюстраваньня гібрыдных нападаў.

Кіраўнік ваеннага ведамства Нямеччыны Ўрсула фон дэр Ляен распавяла журналістам, што было вельмі складана вызначыць умоўнага праціўніка, атака была практычна нябачнай.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэнг, які назіраў за кібервучэньнямі, паведаміў, што за 2016 год колькасьць хакерскіх нападаў на сеткі альянсу ўзрасла на 60 адсоткаў. Ён падкрэсьліў, што галоўнае пры спыненьні кібератакі — своечасовы абмен інфармацыяй.

У выніку анэксіі Расеяй Крыма вясной 2014 году і падтрымкі Масквой сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны, на думку NATO — узрасла расейская кіберпагроза, асабліва на адрас былых савецкіх рэспублік і саюзьнікаў СССР па Варшаўскай дамове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG