Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль пра інтэрвію Кадырава пра геяў і «паставім ракам»: «Нічога надзвычайнага сказана не было»


Рамзан Кадыраў
Рамзан Кадыраў

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў у панядзелак пракамэнтаваў скандальнае інтэрвію кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава амэрыканскаму кабэльнаму каналу HBO.

У ім Кадыраў у прыватнасьці прапанаваў «вывезьці з тэрыторыі рэспублікі геяў, калі яны там ёсьць», каб «ачысьціць кроў». Пры гэтым, адказваючы на пытаньне журналіста HBO пра цкаваньне геяў, ён падкрэсьліў, што ў Чачні няма людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.

«У нас такіх людзей няма, няма ў нас геяў. Калі ёсьць — забярыце ў Канаду, хвала Алаху, далей ад нас», — заявіў Кадыраў.

Акрамя гэтага Кадыраў таксама намаляваў карціну таго, што будзе, калі нехта нападзе на Расею:

«Амэрыка вядзе палітыку супраць Расеі, супраць кіраўніцтва дзяржавы. Яны ведаюць, што я адзін з тых, хто гатовы аддаць жыцьцё за Расею. І што ў мяне добрая армія, якая можа нападаць і абараняць. Паглядзім, што ў каго атрымаецца. У нас моцная дзяржава і ядзерная дзяржава. Калі нават нашу дзяржаву цалкам разбураць, аўтаматычна нашы ядзерныя ракеты паляцяць. І ўвесь сьвет мы перакулім, ракам паставім», — заявіў Кадыраў.

Пазьней ён пракамэнтаваў гэтае выказваньне ў сваім Telegram-канале: «Гэта ня проста словы, мы так і зробім. За нашу дзяржаву гатовыя жыцьцё аддаць». А міністар Чачні па нацыянальнай палітыцы, зьнешніх сувязях, друку і інфармацыі Джамбулат Умараў растлумачыў Эху Масквы, што словы Кадырава былі «цалкам шчырым экспромтам» і «імправізацыяй».

Пяскоў у сваю чаргу заявіў, што ня варта «вырываць» словы Кадырава з кантэксту:

«Што тычыцца інтэрвію Кадырава, то, шчыра кажучы, дастаткова часта з кантэксту проста вырываюць яго словы. Там сапраўды дастаткова былі жорсткія развагі, але іх трэба разглядаць толькі ў кантэксьце, і, калі іх разглядаць у кантэксьце, то нічога там надзвычайнага сказана не было», — растлумачыў прадстаўнік Крамля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG