Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдуард Ханок перадумаў і ўсё ж падае ў суд на Ядвігу Паплаўскую і Анатоля Ярмоленку


Эдуард Ханок.
Эдуард Ханок.

Пра свой намер абараніць сваю «гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю» кампазытар заявіў у інтэрвію TUT.BY.

У красавіку 2017 году Ханок забараніў выканаўцам выкарыстоўваць музыку пяці сваіх песень («Малінаўкі пачуўшы галасок», «Я ў бабулі жыву», «Завіруха», «Шчасьлівы выпадак», «Вы шумiце, бярозы») да вырашэньня спрэчных пытаньняў.

Сваю пазыцыю Ханок патлумачыў непавагай да яго асобы (напрыклад, на вечары памяці Аляксандра Ціхановіча не называлася яго прозьвішча) і парушэньнямі аўтарскіх правоў (ня была заключана бязвыплатная або аплатная дамова, якая б дазваляла выкарыстоўваць яго песьні).

Ханок зьбіраўся падаць у суд, але ў пачатку траўня адмовіўся ад гэтага намеру. Пры гэтым ён пакінуў у сіле забарону на выкананьне сваіх твораў.

І вось цяпер Ханок усё ж вырашыў судзіцца, хоць забарона на выкананьне песьняў парушана не была. Новае рашэньне ён патлумачыў так: «За апошні час Паплаўская і Ярмоленка столькі ўсяго нагаварылі, што я вымушаны абараняцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG