Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх «Начных ваўкоў» зноў не пусьцілі ў Эўразьвяз


«Маскоўскі воўк табе таварыш» — Саўка ды Грышка пра расейскіх байкераў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:29 0:00

Байкеры з расейскімі сьцягамі зьбіраліся даехаць з Расеі да Бэрліну ў рамках прабегу «Дарогі Перамогі — на Бэрлін», паведаміў у панядзелак прадстаўнік «Начных ваўкоў» Яўгеній Строгаў.

Паводле яго, не прапусьцілі на тэрыторыю Польшчы толькі расейцаў. Да прадстаўнікоў эўрапейскіх аддзяленьняў клюбу, у тым ліку зь Беларусі, ва ўладаў Польшчы пытаньняў не ўзьнікла. Прычынай адмовы ва ўезьдзе польскія памежнікі назвалі «падазрэньне ў датычнасьці да экстрэмісцкай арганізацыі».

Прадстаўнікі пракрамлёўскага байк-клюбу ўжо трэці год спрабуюць напярэдадні 9 траўня правесьці мотапрабег ад Масквы да Бэрліна. У 2015 годзе пасьля масавых пратэстаў жыхароў Польшчы, Нямеччны і Чэхіі, «Начных ваўкоў» спынілі на мяжы Беларусі і Польшчы і анулявалі уязныя візы. Тады больш за ўсё байкераў абурыла тое, што ў іх абшукалі, «кожную шкарпэтку і касмэтычку».

Кіраўнік клюбу Аляксандар «Хірург» Залдастанаў тады казаў, што байкераў не пусьцілі ў Эўразьвяз праз «русафобію»:


У 2016 годзе памежная ахова Польшчы таксама адмовіла ва ўезьдзе некалькім матацыклістам, якія ехалі з Расеі, патлумачыўшы гэта рашэньне пагрозай бясьпецы краіны.

«Мы адмовілі ва ўезьдзе 7 матацыклістам. Чацьвёра з іх мелі пашпарты Славаччыны, двое — Нямеччыны і адзін — Расеі. Прычына адмовы — пагроза для грамадзкага парадку і бясьпекі дзяржавы», — сказаў тады на брыфінгу прэс-сакратар мясцовага аддзяленьня памежнай аховы Дарыюш Сеніцкі.

Тым ня менш, у красавіку 2017 году прадстаўнікі «Начных ваўкоў», аб’явілі на сваім сайце, што ў траўні трэці раз паспрабуюць «узяць Берлін». Яны анансавалі ўдзел у мотапрабегу да 20 тысяч матацыклістаў, прадстаўнікоў «розных рэгіёнаў, у тым ліку Чачні», а таксама тое, што арганізацыяй мотапрабегу ў Эўропе гэтым разам займаецца галоўны дарадца Дэпартамэнту па гуманітарным супрацоўніцтве і правах чалавека Міністэрства замежным спраў Расеі Сяргей Марозаў.

Байк-клуб «Начныя ваўкі» ўзначальвае сябар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Аляксандр Залдастанаў. Улады Канады ўвялі супраць яго санкцыямі за падтрымку анэксіі Крыму і ўдзелу Расеі ў канфлікце ва ўсходняй Украіне. Матацыклісты «Начных ваўкоў» актыўна прапагандуюць «традыцыйныя каштоўнасьці і патрыятызм», атрымліваючы на гэта гранты Крамля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG