Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія хакеры два гады чыталі перапіску Міністэрства абароны Даніі


Расейскія хакеры, зьвязаныя са спэцслужбамі, узламалі і два гады маглі праглядаць электронную пошту міністэрства абароны Даніі, паведамляе выданьне Berlingske са спасылкай на дадзеныя ведамства.

Там заявілі, што гаворка ідзе пра хакерскай групоўкі Fancy Bear, а яе «почырк» ідэнтычны нападам на сэрвэры Дэмакратычнай партыі ЗША.

Міністр абароны Даніі Клаўс Х’ёрд Фрэдэрыксэн заявіў, што хакеры «паўпрост» зьвязаныя з разьведкай і цэнтральнымі органамі расейскай улады. Ён не ўдакладніў, якія менавіта дадзеныя трапілі ў рукі ўзломшчыкаў.

У службе ваеннай выведкі Даніі паведамілі, што інфармацыя, да якой хакеры атрымалі доступ у 2015 і 2016 гадах, не зьяўляецца сакрэтнай, аднак сама атака ўяўляе сурʼёзнае рызыка для інфармацыйнай бясьпекі краіны. Па заяве ведамства, Расея магла выкарыстоўваць яе для вярбоўкі агентаў.

Хакеры, якія называюць сябе Fancy Bear, сталі вядомыя праз датычнасьць да ўзлому сэрвэраў Дэмакратычнай партыі ЗША, нямецкага парлямэнту і францускага тэлеканалу TV5. Група таксама рабіла атакі на пасольствы дзясяткаў краін, міністэрства абароны Аргентыны, Турцыі, Паўднёвай Карэі і Ўкраіны і прадстаўнікоў NATO. Узломшчыкаў неаднаразова абвінавачвалі ў сувязях з расейскімі ўладамі, у Крамлі гэтыя абвінавачваньні адкінулі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG