Такім чынам, сьпіс затрыманых у справе «Белага легіёну», пра якіх стала вядома, што ім выстаўлена абвінавачаньне, павялічыўся да 17 чалавек.
Аляксандра Зімніцкага, як і іншых, вінавацяць паводле 3 часткі артыкулу 293 КК («Навучаньне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках»).
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла Ніна Шыдлоўская.
25-гадовы Аляксандар Зімніцкі працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага музэю, вучыўся ў асьпірантуры Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы. Пры ператрусе ў Аляксандра быў забраны пнэўматычны пісталет, але яго захоўваньне не зьяўляецца парушэньнем закону.
Такім чынам, сьпіс тых, каму выстаўлена абвінавачаньне паводле 3 часткі артыкулу 293, выглядае цяпер гэтак:
- Аляксей Абрамаў
- Андрэй Бяляўскі
- Юры Гурын
- Віктар Данілаў
- Зьміцер Дашкевіч
- Андрэй Дундукоў
- Аляксандар Зімніцкі
- Іван Кавальчук
- Андрэй Комлік-Ямацін
- Міраслаў Лазоўскі
- Мікалай Міхалькоў
- Дзьмітры Новік
- Яўген Палтаржыцкі
- Сяргей Пальчэўскі
- Уладзімер Румянцаў
- Сяргей Стрыбульскі
- Аляксандар Яўдаха