«Дзякуй за выдатную навіну. Мы свайго дасягнулі, але яшчэ не ўсяго. Што далей? Далей трэба змагацца за тое, каб, па-першае, дэкрэт адмянілі цалкам. Другое, — каб былі названыя і зьнятыя з пасадаў чыноўнікі, які яго прапанавалі і „праціснулі“. А па-трэцяе, трэба патрабаваць зьменаў у выбарчыя законы, каб улада сапраўды была зьмяняльная і залежала ад людзей, а не ад сваіх асабістых мэтаў».
— Што, на вашу думку, паўплывала на такі крок улады?
— Тая бура незадавальненьня, абурэньня, негатыўных эмоцый, якая пракацілася па ўсёй краіне. Мы ж бачылі, што людзі не пабаяліся выходзіць на вуліцы, на плошчы і пратэставаць. Прычым звычайныя людзі, якія ня мелі дачыненьня да палітыкі. Што яны перасталі баяцца і пайшлі пратэставаць, каб іх правы не парушалі«.
— Як паўплывала на сытуацыю тое, што да эканамічных лёзунгаў сталі далучаць палітычныя, патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі, зьменаў у выбарчы закон?
— Чыноўнікі напалоханыя, гэта адназначна, вось што магу сказаць. Прычым запалоханыя чыноўнікі ўсіх узроўняў. Для іх гэтыя маршы — вельмі трывожны званок.
— Ці спыняцца цяпер акцыі пратэсту?
— Ня ведаю. Трэба раіцца зь людзьмі, вывучаць іх настроі. На маю думку, мітынгі, якія заплянаваныя, на гэты момант адмяняць ня трэба. Трэба патрабаваць далей, каб адмянілі дэкрэт і зьмянілі выбарчы закон, інакш такія дэкрэты будуць зьяўляцца зноў.
Пры ўдзеле актывіста Алеся Кабанава ў Берасьці ў лютым-сакавіку прайшло 3 мітынгі супраць дэкрэту № 3. Самым масавым стаў апошні, 5 сакавіка. Тады, паводле назіральнікаў, у мітынгу і шэсьці ўзялі ўдзел да тысячы чалавек. Сёньня а 16 гадзіне ў Бярозе адбудзецца суд над Алесем Кабанавым паводле пратаколу аб парушэньні ім закону «Аб масавых мерапрыемствах».