Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янукевіч: Курапаты могуць стаць асноўнай тэмай Дня Волі-2017


Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

Калі сытуацыя вакол Курапатаў ня вырашыцца, то стане адной з тэмаў вулічных акцыяў 15 і 25 сакавіка. Калі ж яна абвострыцца, то гэтая тэма выйдзе на першы плян.

Пра гэта заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 1 сакавіка падчас прэс-канфэрэнцыі сяброў аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі 25 сакавіка.

Арганізатары падалі паўторную заяўку на правядзеньне акцыі, пасьля таго як у Менгарвыканкаме сказалі, што папярэднюю заяўку згубілі.

Адказу ад уладаў арганізатары чакаюць за 5 дзён да пачатку акцыі. Асноўным лёзунгам акцыі на Дзень Волі будзе абарона незалежнасьці Беларусі.

Анатоль Лябедзька выказаў перасьцярогу, што ў сацыяльных сетках робіцца адмысловы ўкід, каб супрацьпаставіць дзьве акцыі — 15 і 25 сакавіка.

«Гэта правакацыя, каб зьбіць пратэстны настрой», — сказаў палітык.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі адзначыў, што прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага кангрэсу Ўладзімер Някляеў і Генадзь Фядыніч выказалі намер падтрымаць правядзеньне акцыі на Дзень Волі. Паводле Рымашэўскага, апазыцыя павінна паказаць еднасьць. Ён заклікаў таксама ўлады зрабіць 25 сакавіка нацыянальным сьвятам, днём нацыянальнага адзінства.

Паводле старшыні руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, акцыя 25 сакавіка пачнецца ў 14.00 на пляцоўцы каля Акадэміі навук. Плянуецца шэсьце да Кастрычніцкай плошчы па праспэкце Незалежнасьці, дзе пройдзе мітынг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG