Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янукевіч: «Патрабуем ад Шорца неадкладна спыніць будаўніцтва каля Курапатаў»


Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

Пра свае чаканьні ад сустрэчы лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч распавёў Свабодзе:

«Нейкіх асаблівых чаканьняў няма. Хіба што адзінае — даведацца ясную пазыцыю Менгарвыканкаму наконт сытуацыі, якая сёньня існуе вакол гэтага незаконнага будаўніцтва.

У ідэале мы хочам, каб адразу было прынятае рашэньне пра скасаваньне будаўніцтва. Будзем патрабаваць неадкладнага спыненьня будаўніцтва. Менгарвыканкам мае паўнамоцтвы гэта зрабіць. Аднак як мінімум у якасьці прамежкавага варыянту мы патрабуем спыненьня ўсіх работ, якія два дні ўжо не вядуцца. Аднак незразумела, ці гэта рашэньне самога забудоўніка, якому занадта дорага трымаць там тэхніку і будаўнікоў, якія не працуюць, ці гэта рашэньне Менгарвыканкаму.

Калі Менгарвыканкам на сёньня не гатовы прымаць рашэньня пра скасаваньне гэтага будаўніцтва, тады мы хочам пачуць, якія далейшыя крокі бачыць кіраўніцтва гораду для вырашэньня гэтай сытуацыі ў інтарэсах усяго беларускага грамадзтва і жыхароў мікрараёну Зялёны Луг. Ці будуць прызначаныя новыя, належным чынам арганізаваныя грамадзкія слуханьні, ці будзе скліканая шырокая рада з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры, Менгарвыканкаму, Таварыства аховы помнікаў ды іншых спэцыялістаў, якія шмат гадоў займаюцца Курапатамі, а таксама грамадзкіх актывістаў.

Таксама сёньня мы будзем перадаваць кіраўніку Менгарвыканкаму патрабаваньні і настроі, што пануюць у лягеры абаронцаў Курапатаў, якія маюць намер заставацца там да таго моманту, пакуль незаконнае будаўніцтва ня будзе скасаванае і адмененае».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG